Гомельскага журналіста міліцыя прыкавала кайданкамі да дрэва
21 ліпеня ў Гомелі з ужываннем грубай фізічнай сілы і спецсродкаў супрацоўнікамі ДАІ быў затрыманы журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі.

Па інфармацыі БелаПАН, ен знаходзіўся ў судзе Савецкага раёна, дзе здымаў сюжэт пра працэс над блогерам Максімам Філіповічам. Паасля заканчэння пасяджэння Жукоўскі з таварышамі ад'ехаў 200-300 мэтраў ад будынку суда і быў спынены супрацоўнікамі ДАІ, якія прапанавалі яму праехаць у Дзяржаўтаінспекцыю для разбору.
Жукоўскі папрасіў прад'явіць падставы для праезду ў ДАІ, пачалася слоўная сварка, у гэты час пад'ехаў другой экіпаж ДАІ, на Жукоўскага накінуліся супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і прыкавалі яго кайданкамі да дрэва, якое было побач.




Таксама супрацоўнікі міліцыі накінуліся на калегу Жукоўскага фрылансера Андрэя Толчына і з прымяненнем грубай сілы забралі ў яго відэакамеру.
Затым заламалі Жукоўскаму рукі і зацягнулі яго ў службовы аўтамабіль. Пры гэтым журналіст крычаў ад болю.

На месцы здарэння было шмат сведак, якія абураліся дзеяннямі супрацоўнікаў праваахоўных органаў.