Дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры прымусілі падаць у адстаўку
Пасля выбараў Міхаіл Рыбакоў і супрацоўнікі музея напісалі зварот, у якім запатрабавалі справядлівых выбараў, спынення насілля і выконвання законаў.
![Міхаіл Рыбакоў. Фота Кастуся Дробава, zviazda.by Міхаіл Рыбакоў. Фота Кастуся Дробава, zviazda.by](/img/v1/images/5_41_0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міхаіл Рыбакоў. Фота Кастуся Дробава, zviazda.by
Дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіла
Рыбакова прымусілі падаць у адстаўку. Пра гэта ён сам паведаміў у сацыяльных
сетках.
Афіцыйнага тлумачэння звальнення дырэктар не дачакаўся, але ён упэўнены, што звальняюць за грамадзянскую пазіцыю. Пасля выбараў ён і супрацоўнікі музея напісалі зварот, у якім запатрабавалі справядлівых выбараў, спынення насілля і выконвання законаў.
Да музея Міхаіл Рыбакоў працаваў у дзяржустановах, быў таксама дарадчыкам па пытаннях культуры пасольства Беларусі ў Польшчы, дзе паказаў сябе як дасканалы арганізатар культурных мерапрыемстваў і прамоўтэр беларускай культуры ў Польшчы.