Даследчыцу гісторыі праваслаўя звольнілі з Гродзенскага ўніверсітэта

Дацэнта кафедры гісторыі Беларусі Святлану Сілаву звольнілі з ГрДУ імя Янкі Купалы — нібыта за прагулы, паведамляюць праваабаронцы.

svjatlana_silava.jpg

Афіцыйная прычына звальнення даследчыцы — адсутнасць на працы больш за тры гадзіны. Пра гэта паведаміла Святлана Сілава на сваёй старонцы ў Facebook.

Нагадаем, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі затрымалі 18 кастрычніка. Аднак праз трое сутак вызвалілі, прысудзіўшы штраф. Яе асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле артыкула 19.11 КаАП. Таксама ў Святланы Сілавай канфіскавалі яе мабільны тэлефон.

Святлана Сілава з 2000 года працавала на кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ. Яна даследуе гісторыю праваслаўнай царквы з XVIII стагоддзя да часоў камуністычнага таталітарызму.