Чаму мы ніколі не дазнаемся ўсёй праўды пра жыццё на акупаваных тэрыторыях?

Страх за блізкіх і траўма. Чаму ўцекачы не заўсёды гатовыя распавядаць свае гісторыі, і чаму мы ніколі не даведаемся ўсёй праўды?

forum_0682915272.jpg

Пасля пачатку вайны мы сутыкнуліся з праблемай змены структуры медыя ў нашым рэгіёне: з-за новых падзей і пастаянных змяненняў, часу на напісанне вялікіх артыкулаў або якасных аналітычных матэрыялаў амаль не засталося.

Гісторыі бежанцаў з Марыупаля, Мелітопаля і іншых часова акупаваных гарадоў ёсць, але іх неяк падазрона мала. З чым гэта звязана?

У розных медыя-рэсурсах перыядычна публікуюцца з цяжкасцю здабытыя гісторыі, аднак ніхто не кажа пра тое, якія праблемы ўзнікаюць у журналістаў, калі яны спрабуюць увайсці ў кантакт з бежанцамі.

Мы павінны прызнаць адзін вельмі страшны і горкі факт: усёй праўды пра тое, што адбываецца і адбывалася пад акупацыяй, мы не даведаемся ніколі. Цяпер многія папросту не гатовыя казаць пра гэта, а з часам гісторыі забудуцца, таму што наш мозг уладкаваны такім чынам, каб абараняць сябе ад інфармацыі, якая траўмуе, і ад балючых успамінаў.

Не варта забываць таксама і пра ўкраінцаў, дэпартаваных у РФ, якія практычна з першага дня сталі ахвярамі наймацнейшай расійскай дзяржпрапаганды.

Нам, можа, здацца, што пасля ўсяго перажытага людзі ўжо ніколі не павераць у казкі расійскага тэлебачання, але, на жаль, гэтае сцвярджэнне далёкае ад праўды. Людзі, якія знаходзіліся больш за месяц пад акупацыяй і ў поўнай ізаляцыі, якія часцяком безвылазна сядзелі ў падвалах і сховішчах ды з першых тыдняў вайны былі цалкам адрэзаныя ад знешняга свету. Як вынік — траўмаваная ваеннымі дзеяннямі псіхіка мае патрэбу ў апраўданні ўсяго таго, што адбываецца, і не заўсёды знаходзіць гэта на ўкраінскіх рэсурсах.

Асабліва цяжкім тое можа быць у выпадку этнічных расіян, якія пражывалі на ўсходзе Украіны, ці людзей з блізкімі роднаснымі сувязямі з Расіяй і рускімі. Яны проста не могуць паверыць, што тое, што яшчэ ўчора здавалася ім родным, сёння — іх забівае. Можна асуджаць за гэта людзей, але наўрад ці асуджэнне да нечага прывядзе.

Самы складаны этап у працэсе збору інфармацыі пра жыццё на акупаваных тэрыторыях — пошук людзей. Паводле майго асабістага досведу магу сказаць: можна месяц, два ці нават тры хадзіць па гатэлях і кватэрах — і сысці ні з чым. Людзі катэгарычна не хочуць адкрывацца, свяціцца перад камерамі і размаўляць пра сваю траўму.

Калі ў выпадку з бежанцамі з Херсона або Мелітопаля праблема палягае ў наяўнасці сваякоў і блізкіх «там», якіх яны не хочуць падстаўляць пад небяспеку, то марыупальцы перажылі настолькі страшную траўму, што проста не могуць яе «прагаварыць» і падзяліцца сваёй гісторыяй.

Чалавек, з якім мы спрабуем выйсці на кантакт, — разгублены, ён — бежанец, у чужым жыллі з чужымі рэчамі, у чужой краіне без планаў на будучыню і без магчымасці вярнуцца дадому. Адсутнасць знаёмага і роднага вакол выклікае не пачуццё камфорту, а адчуванне страху.

Паводле свайго досведу магу сказаць, што чалавек, які больш-менш наладзіў побыт у новай краіне, хутчэй за ўсё, будзе больш адкрыты і гатовы да размовы, чым чалавек, што часова пражывае ў гатэлі ці агульным доме.

Для таго, каб наглядна паказаць маштаб праблемы, з якой мы, журналісты, сутыкаемся ў гэтай сітуацыі, я прывяду некалькі цытат людзей, у якіх я беспаспяхова спрабавала ўзяць інтэрв'ю:

 

Гісторыі, пра якія свет ніколі не даведаецца (імёны змененыя)

Андрэй, уцякач з Кахоўкі, — адмовіўся размаўляць, бо баіцца за сваіх сваякоў і сяброў, якія застаюцца ў акупацыі: «Расіяне праводзяць зачысткі, людзей трымаюць у падвалах і катуюць. У нас у акупацыі засталіся бацькі. Дзеля іх мы не можам “свяціцца”».

Максім, бежанец з Луганскай вобласці, былы вайсковец. Прыехаў у Грузію з жонкай і дзецьмі. Адмовіўся ад інтэрв'ю, таму што ў акупацыі застаюцца бацькі: «У нас там засталіся бацькі, мы баімся за іх жыццё...».

Ганна, бежанка з Херсонскай вобласці. Прыехала з дачкой і мамай. Адмовілася, таму што не можа пазбавіцца ад страху за сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх, нават нягледзячы на тое, што ўсе цяпер знаходзяцца ў бяспецы: «У мяне ёсць дачка і мама, мы ўжо ў бяспецы ў Грузіі, але мне ўсё роўна за іх вельмі страшна».

Анастасія, бежанка з Марыупаля. Адмовілася ад інтэрв'ю і нават простай размовы без камер, таму што проста не можа гаварыць на гэтую тэму: «Я пакуль што не магу казаць пра гэта. Вы ж разумееце... занадта вялікая траўма».

Часам людзі адмаўляюцца адразу, некаторым трэба параіцца з блізкімі, а хтосьці можа сказаць «не» ўжо ў працэсе размовы, але вынік адзін — інфармацыі мала, людзей, якія гатовыя гаварыць і распавядаць свае гісторыі, катастрафічна не хапае. Пакуль мы не можам узнавіць поўнай карціны таго, што адбываецца і адбывалася на акупаваных тэрыторыях, а магчыма — не зможам ніколі…

Калі вы ўсё ж паставілі перад сабой задачу паразмаўляць з людзьмі, якія цудам выратаваліся ад расійскіх вайскоўцаў і якія выехалі з акупацыі, памятаеце:

  • Ні ў якім разе не варта быць дакучлівымі і спрабаваць кантактаваць з чалавекам пасля адмовы. Гэта можа яго траўмаваць!
  • Не варта задаваць правакацыйныя пытанні накшталт: як вы думаеце, ці вінаватыя жыхары вашага горада ў тым, што пачалася вайна?
  • Паспрабуйце паказаць падрыхтаваныя вамі пытанні ці хаця б падрабязна апісаць тэму суразмоўцу — так ён будзе адчуваць сябе камфортней і бяспечней.
  • Сачыце за настроем суразмоўцы, калі вы заўважаеце, што яму няёмка, страшна ці некамфортна, — паспрабуйце змяніць тэму на больш нейтральную.
  • У першую чаргу — слухайце, а не кажаце! Калі ваш суразмоўца ўсё ж рашыўся расказаць сваю гісторыю — уважліва выслухайце яе і не перапыняйце.
  • Памятаеце, што самае галоўнае — не траўмаваць чалавека, з якім вы гутарыце. Падумайце перш за ўсё, не пра вынік размовы, а пра ментальнае здароўе суразмоўцы!

Калі вы дачыталі артукул і не адмовіліся ад сваёй задумкі — удачы! Ведайце, што перад вамі няпросты цярністы шлях, але ваша мэта можа дапамагчы ўсім свеце даведацца больш аб расійскіх ваенных злачынствах.