БТ не адпусціла мядзведзіка Топу на анлайн-канферэнцыю на Baj.by

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская. Па яе словах, на БТ прааналізавалі тое, як праходзяць анлайн-канферэнцыі на сайце Baj.by, і прынялі рашэнне не адпраўляць героя «Калыханкі» на такое мерапрыемства.

Фота ok.ru, euroradio.fm

Фота ok.ru, euroradio.fm


Прэс-служба ГА “БАЖ” звярталася ў Белтэлерадыёкампанію з просьбай адпусціць мядзведзіка Топу на адну з анлайн-канферэнцый. Нагадаем, сёлета «Прыз глядацкіх сімпатый» на «Тэлевяршыні» атрымаў мядзведзік Топа (акцёр Уладзімір Варанкоў) з «Калыханкі». У сацыяльных сетках разгарнулася актыўная кампанія ў яго падтрымку, што дазволіла дзіцячаму герою перамагчы ў рэспубліканскім конкурсе.
Нягледзячы на адмову, прэс-служба ГА “БАЖ” заяўляе, што па-ранейшаму чакае да сябе Топу ў любы зручны для мядзведзіка час. З гэтай нагоды кіраўніцтва арганізацыі мяркуе нават закупіць некалькі кілаграмаў мёду для найбольш камфортнай размовы.
baj.by