Брытанская разведка: З-за старой тэхнікі і зброі войскі «ДНР» страцілі да 55% асабовага складу

У сваёй традыцыйнай справаздачы брытанская ваенная разведка спрагназавала, што Расія рыхтуецца адправіць у Данбас вялікую колькасць рэзервістаў.

gettyimages_476088751_16_650x410.jpg


Расійскія войскі працягваюць актыўныя абстрэлы і спрабуюць акружыць раён Севераданецка праз Ізюм на поўначы і Папасную на поўдні, піша РБК-Украіна.

У паведамленні таксама сказана, што самаабвешчаная «ДНР» паведаміла аб гібелі на вайне 2128 чалавек і 8,9 тысяч параненых. Разведка адзначае, што працэнт страт складае прыкладна 55% усіх узброеных сілаў утварэння. Гэта кажа аб надзвычай высокай ступені зношанасці расійскіх і прарасійскіх войскаў у Данбасе.

«Вельмі верагодна, што ў войсках «ДНР» ёсць састарэлая зброя і абсталяванне. З абодвух бакоў магчымасць ствараць і адпраўляць рэзервы на фронт, верагодна, становіцца ўсё больш вырашальным фактарам для вынікаў вайны», — заключаюць брытанскія вайскоўцы.