Беларусы, што просяць прытулак у Латвіі, атрымліваюць візы ў дзень звароту

Латвія выдае візы ў дзень звароту тым грамадзянам Беларусі, якія просяць аб прытулку, паведаміла ў аўторак агенцтва BNS са спасылкай на латвійскае Міністэрства замежных спраў.

viza_v_latviyu.jpg


Паводле даных МЗС, пасля выбараў 9 жніўня і абвастрэння сітуацыі ў Беларусі Латвія выдала 89 віз беларускім грамадзянам.

Візы выдаваліся як тым, хто пацярпеў ад гвалту ў Беларусі і цяпер лечыцца ў Латвіі, так і тым, хто можа падвяргацца пераследу па палітычных прычынах, заявілі ў МЗС. Там адзначылі, што выдача віз яшчэ не азначае, што яны выкарыстаныя.

Спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марын у пятніцу, 19 верасня, выступаючы на тэрміновых дэбатах СПЧ па сітуацыі ў Беларусі, заявіла, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі «незаконна арыштавалі» больш за 10 тысяч чалавек. Больш за тое, па яе словах, паступіла звыш 500 паведамленняў аб катаваннях і «жорсткім збіцці» тысяч чалавек.

Паводле interfax.by