Беларускі сюр: як гэта бачыць штучны інтэлект. Заманлівая Кобрыншчына і калектыўны «ператрах»
«Новы Час» працягвае спасцігаць квітнеючую рэальнасць Сінявокай з дапамогай карцінак, якія згенераваў штучны інтэлект.
Вялікі рэзананс выклікаў пасаж АГЛ аб тым, што ворагі стабільнасці паклалі вока на Кобрынскі раён. Менавіта гэтую адміністрацыйную адзінку «адмарозкі», нібыта, збіраюцца першай адбіць у рэжыму. На месцы кіраўніцтва трэба быць асцярожнымі з падобнымі заявамі. Як бы перспектыва таго, што «адмарозкі» прыйдуць менавіта ў згаданы рэгіён, не выклікала ў часткі насельніцтва непераадольнае жаданне стаць жыхарамі Кобрыншчыны — няхай і самымі незвычайнымі сродкамі.
Па слядах мінулага Усебеларускага народнага сходу (УНС) цікава адзначыць адзін момант. У афіцыёзе гэты інстытут усё часцей пачалі называць «калектыўным Лукашэнкам». Іншымі словамі, у выпадку сыходу гаспадара Умкі, яго працу будуць гуртам выконваць члены хурала. Між тым, некаторыя функцыі цяперашняга кіраўніка дзяржавы маюць дастаткова пікантны характар. Калі іх пачнуць выконваць разам усе 1200 дэпутатаў УНС, будзе вельмі прыкольна.
І, нарэшце, навіна з галіны фантастыкі. Генадзь Давыдзька прыдумаў сюжэт для стужкі пра 2020 год у жанры фэнтэзі. Нібыта нейкі монстр стварыў жучкоў, якія праз радыё запаўзлі ў галовы беларусам, каб тыя ўзялі БЧБ-сцягі і выйшлі на плошчы з мітынгамі. Сюжэт — агонь! Пытанне толькі адно: ці прыдумаў Генадзь геніяльную фабулу ў адзіночку?