Беларускаму малаку — беларуская мова!
Ляхавіцкі малочны завод перакладае этыкеткі на беларускую мову.
![bez_nazvanija_59.jpg bez_nazvanija_59.jpg](/img/v1/images/bez_nazvanija_59.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Iнiцыятыва «Умовы для мовы» атрымала адказ ад дырэктара Ляхавіцкага малочнага завода В. Емяльяненка на свой зварот з прапановай рабiць этыкеткi па-беларуску.
«Мы станоўча ставімся да такой ініцыятывы і ў цяперашні час працуем над перакладам існуючай этыкеткі гандлёвай маркі “Ляховичок” на беларускую мову. Па меры выпрацоўкі рэшткаў існуючага запасу этыкеткі мы будзем ажыццяўляць паступовы пераход на беларускую этыкетку», — паведамляе дырэктар.
Маленькi крок для прадпрыемства, вялiкi крок для беларускай мовы.
Мэта iнiцыятывы «Умовы для мовы» — спыніць дыскрымінацыю беларускамоўных. Гэтую кампанію запусцілі , бо большасць беларускіх брэндаў зусім не ўжываюць беларускую мову. Такое ўражанне, што беларускамоўных беларусаў для іх не існуе.
Вось чаго ўжо дасягнула кампанiя:- «Мазырскія малочныя прадукты» пасля зваротаў дадалі беларускую мову на этыкетку- «Малочны гасцінец» паабяцалі ў наступным годзе пачаць працу па нанясенні на этыкеткі надпісаў на беларускай мове.
![«Каб справа рухалася, неабходна дзяліцца досведам» «Каб справа рухалася, неабходна дзяліцца досведам»](/img/v1/images/sluczak_nahornaja_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Дапамагчы папулярызацыi беларускай мовы i беларусiзацыi этыкетак можа кожны. Для гэтага можна даслаць звароты (гэта зойме ўсяго пару хвілін) і атрымаць ад «Умовы для мовы» ў падарунак стыкерпак і магніцік.