Арышт за фота з бел-чырвона-белым сцягам у Германіі

За фотаздымак з нацыянальным сцягам Беларусі, зроблены ў Германіі, сёння ў Гомелі затрымалі фаната ФК «Гомель» Аляксея Барсукова.

photo_2022_11_08_21_58_17.jpg

Каб затрымаць аднаго толькі Аляксея Барсукова, ГУБАЗіКу спатрэбілася дапамога як мінімум чатырох амапаўцаў, распавёў «Фл*гшток».

Дадаткова «сілавікі» абвінавацілі гамельчука ў падпісках на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і назвалі лідарам «неанацысцкай каляфутбольнай групоўкі ФК «Гомель».