Адвакат Бабарыкі — пра папярэдняе паседжанне па «справе Белгазпрамбанка» і нядопуск незалежных СМІ
Дзмітрый Лаеўскі, адвакат Віктара Бабарыкі, выказаўся пра папярэдняе паседжанне па «справе Белгазпрамбанка», якое адбылося 4 лютага ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска, а таксама пра нядопуск на яго журналістаў незалежных СМІ.
Нагадаем, у Вярхоўным судзе, пад чыёй юрысдыкцыяй адбудзецца працэс, тлумачылі нядопуск эпідэміялагічным становішчам і недахопам месцаў у зале, дзе праходзіў працэс.
- Папярэдняе пасяджэнне праводзіцца з тымі, хто заключыў «дамовы аб супрацоўніцтве» (хто гэта зрабіў, па якіх матывах і чаму гэта не даказвае віну майго падабароннага - скажам, але крыху пазней). Тых, хто невінаваты, у такое паседжанне не клічуць, таму Віктар Бабарыка і яго абаронцы ў пасяджэнні не ўдзельнічалі, - піша юрыст на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Дзмітрый Лаеўскі удакладняе, што вывучыў у СМІ інфармацыю пра папярэдняе пасяджэнне і дзеліцца сваімі назіраннямі.
- Незалежныя медыя не пусцілі. Будынак раённага суда (у ім справу разглядае Вярхоўны суд) абгарадзілі плотам, пасяджэнні па іншых справах адмянілі. Танкі і СПА забыліся падагнаць, але, на шчасце, усё абышлося. ДзяржСМІ выліліся сцвярджэннямі аб вінаватасці Віктара Бабарыкі, хоць нават з фармальнага пункту гледжання гэта забаронена без прысуду (не кажучы ўжо пра тое, што здзяйсненне ім злачынстваў не даказана).
Дзмітрый Лаеўскі зьвярнуў увагу на тое, наколькі адкрытым можна лічыць паседжанне.
- Адкрытае разбіральніцтва або адкрыты суд - значыць, любы грамадзянін можа назіраць у зале за судовым разглядам. Ідэя адкрытасці суда мае ў аснове глыбокі сэнс, таму што гэта можа спрыяць аб'ектыўнасці суда, бо калі на суддзю глядзіць шмат людзей, то цалкам магчыма, што ён будзе больш узважана ставіцца да любых сваіх высноў і дзеянняў, - адзначае юрыст. - Але ў папярэдняе паседжанне па гэтай справе, якое абвешчана адкрытым, прадстаўнікоў незалежных медыярэсурсаў Беларусі не дапусцілі.
Лаеўскі звяртае ўвагу на тое, што «калі пускаюць адных і не пускаюць іншых, то гэта выглядае як прывілей».
- А частка 2 артыкула 23 Канстытуцыі Беларусі гаворыць аб тым, што ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону.
Закон не ўстанаўлівае крытэрыяў селекцыі на прадмет допуску ў адкрытае судовае паседжанне, таму што ўсе грамадзяне роўныя з пункту гледжання магчымасці прысутнасці ў адкрытым судзе. І калі магчымасць прысутнасці грамадзян у адкрытым судзе ставіцца ў залежнасць ад меркавання нейкай службовай асобы, якая адвольна вырашае пытанне аб допуску, то тады гэта не адпавядае вызначэнню адкрытага суда.
Юрыст удакладняе, што артыкул 190 Крымінальнага кодэксу прадугледжвае адказнасць за прамое або ўскоснае абмежаванне правоў і свабод, а таксама ўстанаўленне прамых або ўскосных пераваг у залежнасці ад службовага становішча, перакананняў, месцы жыхарства і пр. Дзмітрый Лаеўскі задаецца пытаннем, чаму асобныя дзяржаўныя СМІ, а таксама расійскія пусцілі на працэс, а незалежныя беларускія медыя - не.
- Нічога не прадвызначае. Але калі на судовае разбіральніцтва не будуць дапушчаныя прадстаўнікі незалежных медыярэсурсаў Беларусі, то гэта стане доказам таго, што праўдзівае асвятленне працэсу не адказвае яго задачам, а тады і яго правасуддзе першапачаткова будзе пастаўлена пад сумнеў нават па адным гэтым факце, - рэзюмуе Дзмітры Лаеўскі.
tut.by