20-гадовага хлопца затрымалі за «экстрэмісцкія» татуіроўкі
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне заўзятара ФК «Дынама-Мінск» Міхаіла Юрынка.
За «экстрэмісцкія» татуіроўкі — «АСАВ» і пачак цыгарэт з тэкстам «Последнюю даже мент не забирает» быў затрыманы 20-гадовы заўзятар футбольнага клуба «Дынама-Мінск», паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на праўладныя ТГ-каналы.
У «спісах затрыманых» Міхаіл Юрынок адзначаны ў перыяд з 24 па 26 жніўня, ён праходзіць па спісах разам з пяццю іншымі затрыманымі.
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца. Штодня мы вядзём хроніку, у якой расказваем пра палітычны пераслед у краіне.
На дадзены момант у Беларусі праваабаронцамі «Вясны» прызнаныя палітвязнямі 1310 чалавек. Ініцыятыва dissidentby налічвае 1617 палітычных зняволеных, сярод якіх 195 жанчын і 8 непаўнагадовых.