Улады вызначылі, каму ў самаізаляцыі абавязаны плаціць заробак

Апублікавана пастанова Савета міністраў, якая вызначае, як наймальнік павінен плаціць зарплату работнікам, якія паехалі за мяжу па працоўных пытаннях і затрымаліся там з-за каронавіруса, а таксама тым, хто вярнуўся адтуль і павінен самаізалявацца на 14 дзён.

img_7245_copy.jpg

Калі работнік знаходзіцца ў краіне, дзе ёсць каронавірус, у службовай камандзіроўцы або на навучанні па кірунку працадаўцы (стажыроўка, семінар, канферэнцыя і іншыя мерапрыемствы, звязаныя з павышэннем кваліфікацыі) і не можа адтуль выехаць, тэрмін службовай камандзіроўкі прадаўжаецца да дня яго прыбыцця ў Беларусь ўключна. За камандзіраванымі работнікамі захоўваюцца месца працы (службы) і пасада службоўца (прафесія рабочага), а таксама пакрываюцца расходы ў адпаведнасці з заканадаўствам для працаўнікоў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі.
З дня падаўжэння службовай камандзіроўкі да дня прыбыцця ў Беларусь ўключна, гэтым людзям захоўваецца заработная плата ў памеры не ніжэй за дзве траціны устаноўленых ім тарыфнай стаўкі (тарыфнага акладу), службовага акладу, акладу. Такое ж правіла дзейнічае ў дачыненні да работнікаў, якія вярнуліся з камандзіроўкі, павінны самаізалявацца і не могуць выконваць свае службовыя абавязкі выдалена.
Гэта рашэнне таксама распаўсюджваецца на ваеннаслужачых і супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый, якія маюць спецыяльнае званне.
Пастанова ўступіла ў сілу пасля публікацыі — 3 красавіка — і тычыцца ўсіх падобных сітуацый, якія ўзніклі з 12 сакавіка 2020 года.
the-village.me