У якіх рэгіёнах Беларусі людзі часцей зарабляюць менш за 500 рублёў?
Пару разоў на год можна даведацца, колькі работнікаў прадпрыемстваў-флагманаў маюць заробак, ніжэйшы за 500 BYN. Таксама можна падлічыць, якую долю сярод усіх займаюць гэтыя работнікі, піша сайт banki24.by.
У Беларусі даследаванні заробкаў адбываюцца двойчы на год — у траўні і лістападзе. Тады статыстычныя органы збіраюць інфармацыю пра заробкі ўсіх работнікаў буйных і сярэдніх прадпрыемстваў.
Ва ўсе астатнія месяцы флагманы даюць справаздачу толькі пра фонды заробкаў, без дзялення на канкрэтных работнікаў. Паводле гэтых даных можна вызначыць толькі сярэдні заробак і нельга размежаваць людзей на групы ў залежнасці ад налічанага заробку.
У траўні 2021 года чыноўнікі сабралі інфармацыю пра заробкі 2,487 млн. чалавек, якія былі занятыя на прадпрыемствах-флагманах. Сярод іх каля 234,4 тыс. работнікаў быў налічаны заробак меншы за 500 BYN. (Нагадаем для даведкі, што налічаны заробак — гэта заробак да выліку падаходнага падатку (13%), унёску работніка ў ФСАН (1%), а таксама прафсаюзных унёскаў, аліментаў, штрафаў і г.д. Гэта значыць, на рукі людзі з заробкам да 500 BYN часцей за ўсё атрымлівалі менш.)
Па Беларусі ўдзельная вага работнікаў флагманскіх кампаній з заробкам, ніжэйшым за 500 BYN, склала 9,4%. У Мінску колькасць такіх работнікаў дасягнула 4,6%, у Брэсцкай вобласці — 10,8%, Віцебскай — 12,1%, Гомельскай — 12,4%, Гродзенскай — 10,3%, Мінскай — 8,5%, Магілёўскай — 11,2%.
Адметна, што ва ўсходніх абласцях краіны (Віцебская, Магілёўская і Гомельская) работнікаў з заробкам да 500 BYN больш, чым у заходніх (Брэсцкая і Гродзенская).