Імпарт расійскіх тавараў ва Украіну цалкам забаронены
Урад Украіны на пасяджэнні ў суботу ўхваліў поўнае эмбарга на гандаль з Расіяй, паведамляе @currenttime.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік урада ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.
«Уведзена гандлёвае эмбарга супраць Расійскай Федэрацыі. Забаронены імпарт на мытную тэрыторыю Украіны тавараў з РФ», — напісаў ён.
Абарот знешняга гандлю паміж Украінай і Расіяй у 2021 годзе склаў 12,3 мільярда долараў (паводле ацэнкі Федэральнай мытнай службы Расіі), або 10,1 мільярда долараў (паводле ацэнкі Дзяржаўнай мытнай службы Украіны).