Радоль не любіць паляваць, але стане выдатным сябрам

Малады мужчына прывёў на Гурскага вельмі прыгожага сабаку і заявіў, што хоча яго ўсыпіць. Валанцёры і супрацоўнікі, якія шмат чаго бачылі, былі шакаваныя.

fb_img_1576530781207_logo.jpg


Мужчына распавёў, што ён паляўнічы і набыў сабаку менавіта для палявання. Але нешта ў сабакі з паляваннем не заладзілася, таму яго было вырашана здаць на смерць.
Пра што з такім гаварыць? Кожнаму вяртаецца па справах яго. А валанцёры адразу пачалі шукаць ператрымку.

fb_img_1576530787423_logo.jpg


Радоль — англа-руская гончая ў пошуках сям'і! Дзяўчынцы каля 6 гадоў. Стэрылізавана. Не для палявання!

fb_img_1576530787423_logo.jpg


Выдатная паслухмяная, добрая і пяшчотная сабака. З іншымі сабакамі ладзіць. Да катоў, што жывуць праз плот, агрэсіі не праяўляе.

fb_img_1576530777868_logo.jpg


Добра ставіцца да маленькіх дзяцей. Спіць на канапе, есць натуральную ежу. Спакойна гуляе на ланцужку. Радоль патрэбна кватэра або прыватны дом з пражываннем у хаце ў якасці члена сям'і.
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375(29) 608-78-89 Вольга (ёсць viber).

fb_img_1576530793355_logo.jpg