Ідэальны кот Торцік шукае дом
Коцік Торцік вельмі любіць прытуліцца да чалавечага боку, але досыць ненадакучлівы. Добра ведае латок, мэблю і шпалеры не драпае.
Лютаўскім вечарам у вёсцы Валяр'янава пад Мінскам жанчына спяшалася дадому, але штосьці прымусіла яе прыгледзецца да снежнай гурбы пад плотам аднаго з дамоў. Гурба быццам бы ледзьве варушылася. Калі жанчына рукой троху прыбрала снег, то на яе глянулі вочкі ката.
Зразумела, што дадому ў той вечар мясцовая жыхарка вярнулася не адна. На шыі выратаванага небаракі быў невялічкі ланцужок, дый і выгляд ён меў хатні, але ж пошукі былых гаспадароў нічога не далі. Цяпер кот жыве на ператрымцы ў Мінску і чакае "свайго" чалавека.
Знаёмцеся, гэта Торцік. Яму прыкладна 5 гадоў, спакладаны, агледжаны ветэрынарам і апрацаваны ад паразітаў.
Торцік вельмі спакойны, можна нават сказаць флегматычны кот, але ж часам любіць і пагуляцца, як усе каты.
Коцік вельмі любіць прытуліцца да чалавечага боку, але досыць ненадакучлівы. Добра ведае латок, мэблю і шпалеры не драпае.
Да іншых жывёл Торцік ставіцца па-сяброўску, але яму трэба час, каб прызвычаіцца да іх.
Любіць паесці — паважае прэсервы і курынае філе, але не адмаўляецца і ад сухога рацыёну.
Торцік — ідэальны кот для кватэры ці прыватнага дому!
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца!
+375(29)256-48-66 Аліса
+375(29)672-59-62 Галіна