Неверагодна мілая Афіна ўпрыгожыць вашае жыццё
Афіне было каля 10 месяцаў калі яе выкінулі ў полі. Перапужаная малая мёрзла, галадала, але нікуды не сыходзіла, бо з надзеяй чакала, што людзі за ёй вернуцца. Там яе, знясіленую ад голаду, знайшлі валанцёры.

Афіна — добрая, ненадакучлівая, пяшчотная, любіць людзей, а асабліва маленькіх дзяцей. Умее хадзіць на ланцужку, прыязна ставіцца да іншых жывёлаў. Яна паслухмяная, спакойная і неверагодна мілая.

Ведае некалькі каманд, любіць гуляць, прыносіць мячык.

У ежы не пераборлівая. Апрацаваная ад паразітаў.

Аддаеца па дамове перадачы жывёлы з ненавязлівым адсочваннем лёсу. У далейшым гарантуецца дапамога ў стэрылізацыі.
+375 (29) 694-14-93 Ірына.