Мішэль усё яшчэ верыць у дабрыню чалавека
Некалькі месяцаў таму ля прытулку для жывёл прытармазіла аўто, адчыніліся заднія дзверы і адтуль выштурхнулі шчанюка. Аўто рэзка стартанула, а сабачка застаўся сядзець на дарозе. Некалькі дзён малое не магло зразумець, што здарылася і чаму вакол незнаёмыя людзі.

Зараз Мішэль крыху больш за год, яна актыўная і дапытлівая, ёй усё трэба абнюхаць і з усімі пазнаёміцца.Яна шчыра верыць у дабрыню чалавека, любіць стасавацца з людзьмі, а калі не звяртаць на яе ўвагі, будзе ціхенька тузаць вас за калашыну.

Малая непасрэдная і вельмі даверлівая. Пацешна выпрошвае пачастунак, вытвараючы амаль балетныя па на задніх лапках.

Мішэль будзе вернай і надзейнай сяброўкай для ўсіх членаў сям'і. Сабачка сярэдняга памеру, апрацаваная ад паразітаў, стэрылізавана, мае ветпашпарт.

Калі вам неабыякавы лёс Мішэль – тэлефануйце: +375293267627 Настасся, +375296941493 Ірына