Дапамажыце Эрыку стаць шчаслівым! Пакут яму ўжо хапіла
Эрык нарадзіўся на вуліцы і ніколі не ведаў, што значыць бесклапотнае жыццё ў цяпле і бяспецы. Бадзяўся па навакольных вёсках, дзесьці штосьці яму перападала з ежы. Неяк прызвычаіўся. Але напаткала Эрыка бяда — людзі заўважылі, што ён пачаў моцна кульгаць на заднія лапы.
З кожным днём сабаку станавілася ўсё горш, і ён ужо зусім перастаў хадзіць — толькі валачыў заднюю частку цела па зямлі. Пра гэта даведаліся валанцёры і прыйшлі на дапамогу. Лячылі сабаку доўга, нават ездзілі з ім у Санкт-Пецярбург дзеля хірургічнай аперацыі.
Зараз Эрык поўнасцю здаровы! Ён цудоўны, спакойны, выхаваны хлопец!
Яго афарбоўка ўнікальна, яго вочы поўныя надзеі, а вернае сабачае сэрца ўжо вельмі даўно чакае таго, хто зможа як след ацаніць, які ж Эрык файны!
Эрыку прыкладна 8 гадоў, ён здаровы, апрацаваны ад паразітаў, есць сухі корм.
Яму лепей жыць у прыватным доме або цёплым вальеры, з рэгулярным доступам на тэрыторыю.Да іншых жывёлаў лаяльны, але з сабакамі можа задзірацца. З людзьмі — далікатней за котку.
Звярніце, калі ласка, увагу на Эрыка! Ён вельмі чакае таго самага добрага і любімага гаспадара!
+79817742251 Алена (толькі вайбер)
+375295087922 Юлія (дасылайце смс, ператэлефануе).