Цудоўны Фінік можа стаць вашым!
У двары шматпавярховага дома ў адным з новых раёнаў Мінска з'явілася кацянё. Яно нерухома сядзела на паркоўцы, дзе ў любы момант яго магла раздушыць машына.

Калі да яго падышлі, коцік толькі ціха мяўкнуў, нібыта сказаў: «Ну і дзе вы былі столькі часу? Я ж тут чакаю-чакаю...» Яшчэ пару дзён малы хаваўся ў зацішных месцах кватэры. Але потым ён ажыў!

Цяпер гэтаму кацянятку высакароднай маркізнай афарбоўкі восем месяцаў.Фінік хуткі і шустры, гуллівы і кемлівы, ласкавы і сяброўскі — у гэтым камячку пазітыву сабраны ўсе лепшыя якасці сямейства каціных!

Прывучаны да латка, апрацаваны ад паразітаўВось такі прыгажунчык у чорна-белым кажушку і з мушкецёрскай бародкай.

Фінік выдатна разумее, які ён добры кот, дазваляе сябе любіць і песціць!

Гэты цуд можа быць вашым. Тэлефануйце альбо пішыце +375 (29) 611-29-41 Света (Viber, WhatsApp, Telegram).