Ціна: калі высакароднасць не ў пародзе
Гэтага вельмі прыгожага сабаку прывёз ва «ўсыпалку» на Гурскага сам гаспадар. Маўляў, хацеў пародзістую аўчарку, а яму прадалі «вось гэта».

Худая малая не разумела, што адбываецца, прыціскалася да нагі «гаспадара», а ён яе груба адштурховаў. На пытанне, што і калі сабака еў — паціснуў плячыма: «Ай, я не памятаю... Учора ці пазаўчора штосьці».

Вось так Ціна апынулася спачатку на Гурскага, а праз пару дзён у валанцёраў на ператрымцы.

Зараз абаяльная Ціна (метыс нямецкай аўчаркі і лабрадора) шукае дом!

Нягледзячы ні на што яна застаецца вельмі чалавекаарыентаванай, але асцярожнічае з незнаёмымі.Ёй 1,5 гады, прышчэпленая, стэрылізавана, апрацавана ад знешніх і ўнутраных паразітаў, у карку каля 60 см, у ежы не пераборлівая, ёсць ахоўныя якасці!
Калі вам трэба надзейны сябра і ахоўнік, тэлефануйце: +375 (29) 359-69-39 Наталля.
