Абаяльны таўстунчык Казімір падзеліцца шчасцем

Адкуль у двары шматкватэрнага дома ўзяўся дагледжаны, кастрыраваны, зусім хатні кот — невядома. Спачатку Казімір наогул не разумеў, як паводзіць сябе на вуліцы. На шчасце, жыхарам спадабаўся лагодны кот-бегемот, яго падкормлівалі і пускалі ў сутарэнне пагрэцца — так і перажыў першую зіму.

1_290_logo.jpg


Казіміру пашанцавала — яго заўважылі валанцёры і забралі ў прытулак, цяпер ён разам з іншымі катамі чакае новых гаспадароў.

6_144_logo.jpg


У прытулку Казімір — усеагульны любімчык. Немагчыма ўстаяць перад абаяннем гэтага цельпука.Казімір — мішка Гамі ў каціным абліччы: вялікія памеры і салідны выгляд дзіўным чынам спалучаюцца з замілавальна-дзіцячым выразам у вачах і вельмі добрым, ласкавым характарам.

3_245_logo.jpg


Казімір таварыскі і прыязны, ладзіць з усімі — і з людзьмі, і з катамі, і з сабакамі. Вельмі любіць каб гладзілі і ляжаць на ручках.

5_219_logo.jpg


Тэмперамент флегматычны, спакойны, большую частку часу Казімір ляжыць на канапе ці глядзіць у акенца, спаць любіць пад коўдрачкай!


Узрост — 2 гады, спакладаны, прывучаны да латка.
Хто хоча пазнаёміцца ​​з абаяльным брунетам, тэлефануйце: +375 (44) 573-02-77 Наталля.