ЗША пацвердзілі, што Расія ўжыла супраць УСУ забароненую хімічную зброю

Дзярждэпартамент ЗША, калі абгрунтоўваў новыя санкцыйныя захады супраць Расіі, пазначыў, што расійскія войскі выкарыстоўвалі супраць Узброеных сілаў Украіны забароненае хімічнае рэчыва — хлорпікрын.

dzjarzdep_logo.jpg

У заяве Дзярждэпартамента ЗША () аб новых санкцыях супраць Расіі таксама робіцца сур'ёзны акцэнт на тым, што Расія парушыла падпісаную ёю Міжнародную канвенцыю аб хімічнай зброі, таму што ўжывала падчас баявых дзеянняў ва Украіне хабароненыя для вайны хімічныя рэчывы.

Так, Расія ўжыла хлорпікрын супраць украінскіх войскаў, заяўляе Дзярждэпартамент ЗША, а таксама выкарыстала хімічныя для гэтага рэчывы для падаўлення беспарадкаў (рэагенты для барацьбы з беспарадкамі), што парушае Канвенцыю аб забароне хімічнай зброі,  піша «Еўрапейская праўда».

Хлорпікрын упершыню ўжываўся Германіяй падчас Першай сусветнай вайны. У цяперашні час ён ужываецца пераважна ў якасці сродку барацьбы з беспарадкамі. У якасці баявой зброі ён забаронены: арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) уключыла яго ў свой пералік забароненых баявых атрутных рэчываў. У адкрытых публікацыях расійскага Мінабароны хлорпікрын характарызуецца як атрутнае рэчыва раздражняльнага дзеяння.

«Выкарыстанне такіх хімічных рэчываў — не адзінкавы выпадак і, верагодна, звязана з жаданнем расійскіх войскаў выбіць украінскія сілы з умацаваных пазіцый і атрымаць тактычную перавагу на полі бою», — адзначаюць у Дзярждэпе.


Глядзіце таксама

Гаворачы аб невыкананні Расіяй абавязацельстваў па забароне прымянення хімічнай зброі, ЗША правялі паралелі з атручваннем Аляксея Навальнага і Сяргея і Юліі Скрыпаляў нервова-паралітычным рэчывам «Навічок».

У сувязі з гэтым Дзярждэпартамент ЗША ўвёў санкцыі супраць войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Мінабароны Расіі, РНДІ прыкладной акустыкі і 48-га Цэнтральнага навукова-даследчага інстытуту Мінабароны Расіі, якія маюць дачыненне да у распрацоўкі хімічнай зброі.

Пад санкцыі таксама трапілі чатыры кампаніі, якія ўдзельнічаюць у расійскай праграме хімічнай зброі.

Расія пакуль афіцыйна не адказала на абвінавачванне Дзярждэпартамента.


Глядзіце таксама

Нагадаем, Мінфін ЗША абвясціў аб увядзенні санкцый супраць амаль 200 фізічных і юрыдычных асоб, якія спрыяюць ваенна-прамысловаму комплексу Расіі і дапамагаюць яму ўхіляцца ад ужо ўведзеных абмежаванняў.

 Паводле www.eurointegration.com.ua, ВВС