Здымачную групу «Радыё Свабода» затрымалі. Журналіст паспеў зняць, як у яго са стрэльбы цэліць беркутавец

Праваахоўнікі затрымалі здымачную групу «Радыё Свабода». Пра гэта паведаміла жонка аднаго з двух затрыманых, якая атрымала sms-паведамленне ад мужа.



berkut2.jpg

Пасля 08:00 журналісты пайшлі здымаць падзеі на вуліцы Грушэўскага. На працягу некалькіх хвілін падчас паўзы ў сутыкненнях мітынгоўцаў і міліцыі яны падышлі амаль ушчыльную да шэрагаў праваахоўнікаў. Пасля трансляцыя перапынілася. У рэдакцыі паведамляюць, што спрабуюць даведацца пра прычыны затрымання і тое, куды павезлі журналістаў. На дадзены момант вядома, што ў Пячэрскім і Падольскім раённых аддзелах міліцыі такіх затрыманых няма.
Нагадаем, сілавікі, якія ўначы абстрэльвалі мітынгоўцаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пластыкавымі кулямі і святло-шумавымі гранатамі, цэлілі таксама і ў журналістаў, якія выконваюць свае прафесійныя абавязкі. Ад разрыву светла-шумавой гранаты мінулай ноччу пацярпеў і журналіст Радыё Свабода. Ён атрымаў шматлікія сінякі і ўдары.
Перад тым ён паспеў зняць, як супрацоўнік праваахоўных органаў цэліць прама ў яго.
Паводле ўкраінскіх СМІ