У Марыўпалі разбіраюць барыкады. Рух транспарту адноўлены (+ фота)
Будынак Марыупальскага гарсавета ў ноч на сераду вызвалены ад сепаратыў. Зараз каля гарсавета працуе тэхніка. Людзі ў рабочай вопратцы разбіраюць барыкады, грузяць шыны на грузавыя аўтамабілі. З двух бакоў гарсавета працуюць экскаватары, паведамляе 0629.
Таксама, каля будынку гарсавета стаяць некалькі міліцэйскіх машын. Паводле неафіцыйных дадзеных, будынак гарсавету быў вызвалены пад раніцу. Стрэлаў у бліжэйшых дамах у цэнтры горада не чулі, перадае Цензор.НЕТ.
Рух транспарту адноўлены. Абгарэлы тралейбус прыбралі. Яшчэ адзін са спушчанымі коламі стаіць насупраць Дома сувязі.
Усю ноч у цэнтры Марыупаля гарэлі покрыўкі, месцамі вялася стральба. У
горадзе праходзіць антытэрарыстычная аперацыя. Сепаратысты спрабавалі напасці на сілы
АТА побач з Аграбазой па вуліцы Акруговай на ўездзе ў горад, ім далі адпор, а некаторых захапілі ў палон.
Нагадаем, 4 мая сепаратысты спалілі
галоўны офіс Прыватбанка ў Марыўпалі і палілі аўтамабільныя покрыўкі ў цэнтры горада, чакаючы наступлення Нацыянальнай гвардыі.
Учора ўвечары ў раёне ваеннай базы ў Марыупальскага аэрапорта адбылася перастрэлка.
У цэнтры горада сепаратысты падпалілі покрыўкі на скрыжаванні вуліц
Казанцава і Леніна, ад якіх валіў густы дым. Яны таксама перакрылі некалькі іншых вуліц тралейбусам, чым у
чарговы раз абцяжарылі рух аўтатранспарту ў горадзе.