У Алматы разагналі мітынг незадаволеных дэвальвацыяй
Паліцыя Алматы затрымала ўдзельнікаў акцыі пратэсту, якую зладзілі незадаволеныя дэвальвацыяй мясцовай валюты.
Актывістаў затрымалі на цэнтральнай плошчы недалёка ад гарадской адміністрацыі. У праваахоўныя органы трапілі каля 30 чалавек, астатнія актывісты разышліся, удакладняе ў сваім твітэры журналіст «Радыё Азатык» (казахстанскае аддзяленне «Радыё Свабоды»)
Дыяна Байдзілдаева. Яна дадала, што паліцэйскія затрымлівалі ў асноўным самых актыўных удзельнікаў пратэсту.
Усяго ў мерапрыемстве бралі ўдзел каля 100 чалавек. Мітынг пачаўся каля Палаца Рэспублікі. Актывісты спрабавалі прарвацца скрозь металічныя агароджы, выстаўленыя вакол плошчы, аднак паліцэйскія
стрымалі націск. Неўзабаве колькасць актывістаў павялічылася і ўдзельнікі мерапрыемства накіраваліся да гарадской адміністрацыі. Па дарозе яны скандавалі «Наперад,
Казахстан!».
lenta.ru