У ЗША больш за 100 чалавек загінулі ад тарнада

Тэлеканал CNN агучыў абноўленую статыстыку аб серыі тарнада ў ЗША. Па свежых звестках, колькасць загінуўшых перавышае 100 чалавек.

Наступствы тарнада ў ЗША. Фота: Brett Carlsen / Getty Images

Наступствы тарнада ў ЗША. Фота: Brett Carlsen / Getty Images

Некаторых удалося выратаваць. Напрыклад, з-пад завалаў разбуранай свячнай фабрыкі ў Кентукі выцягнулі 40 чалавек.
Усяго было не 30, як гэта лічылася спачатку, а мінімум 50 тарнада. Стыхія закранула восем штатаў, у асноўным у цэнтры Амерыкі: Кентукі, Арканзас, Ілінойс, Індыяну, Місуры, Місісіпі, Агаё і Тэнэсі. Больш за ўсё чалавечых ахвяр было ў Кентукі.
Трагедыя на свячной фабрыцы была адной з самых маштабных, бо ў гэты сезон прадпрыемства працавала кругласутачна з-за вялікага аб'ёму заказаў перад Калядамі. Горад Мэйфілд, дзе знаходзіцца фабрыка, амаль цалкам разбураны.
officelife.media