У Сербіі закрылі лагер, дзе дзяцей навучалі расійскія ваенныя інструктары

МУС Сербіі закрыла лагер для падлеткаў на гары Злацібор.

Фота www.radiosvoboda.org

Фота www.radiosvoboda.org

Лагер для падлеткаў на гары Злацібор у Сербіі зачынілі з-за магчымага злоўжывання дзецьмі і хваляванняў грамадскасці.

Міністэрства ўнутраных спраў Сербіі закрыла лагер для падлеткаў і моладзі, у якім выкладчыкамі і інструктарамі былі сербскія і расійскія ветэраны войнаў. Пра гэта ў пятніцу, 17 жніўня, паведамляе украінская рэдакцыя Радыё Свабода.

У прыватнасці, міністр унутраных спраў краіны Небойша Стэфановіч заявіў, што лагер закрылі "з-за магчымага злоўжывання дзецьмі і непакою грамадскасці". Дамы лагера ўжо размантавалі, далажыў ён.

Адрэагаваў на гэтую справу і прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч. Ён сказаў, што ваенныя вучэнні дзяцей — гэта "не Сербія будучыні", і што дзяржава не будзе трываць такія дзеянні.

Адзначана, што лагер на гары Злацібор адкрылі 8 жніўня, нібыта для патрыятычнага выхавання. У ім навучалі вайсковай справе 44 дзяўчат і хлопцаў ва ўзросце ад 14 да 23 гадоў. Яго наведаў ваенны аташэ амбасады Расіі ў Бялградзе.

korrespondent.net