У Польшчы затрымалі буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт — на 2,5 млн. долараў

Польскія мытнікі выявілі буйную партыю беларускіх цыгарэт у аўтамабілі літоўскага перавозчыка. Яго спынілі для праверкі каля польска-літоўскай мяжы.

article_14.jpeg


Згодна з дакументам, літоўскі кіроўца вёз у Германію мінеральную вату. Пры сканаванні аўтамабіля высветлілася, што задэклараваны груз знаходзіцца толькі ў задняй частцы паўпрычэпа, а астатняе месца займаюць цыгарэты, паведамляе REFORM.by.

Усяго было канфіскавана 653 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт. Іх рынкавы кошт ацэньваецца ў 9,7 млн. злотых (2,56 млн. долараў). Калі б цыгарэты патрапілі ў нелегальны абарот, бюджэт Польшчы мог бы страціць 4,2 млн. долараў, паведамляе польская мытня.

Пачата расследаванне. Кіроўцу арыштавалі на 3 месяцы, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.