Турцыя завяршыла аперацыю «Шчыт Еўфрата» ў Сірыі
Турцыя абвясціла аб паспяховым завяршэнні сямімесячнай ваеннай аперацыі «Шчыт Еўфрата» на поўначы Сірыі.
Прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым абвясціў пра гэта на пасяджэнні нацыянальнай рады бяспекі.
Пры гэтым прэм'ер не абвясціў аб новых ваенных аперацыях, а таксама пра тое, як доўга яшчэ турэцкія салдаты будуць знаходзіцца на тэрыторыі суседняй дзяржавы.
Турцыя пачала ваенную аперацыю 24 жніўня з тым, каб адцясніць ісламістаў ад сваіх межаў, а таксама каб спыніць наступ курдскіх атрадаў.
«Аперацыя «Шчыт Еўфрата» была паспяховай, яна завяршылася. Любая іншая аперацыя, якая рушыць услед за ёй, будзе называцца па-іншаму», — сказаў Йылдырым.
Турэцкія вайскоўцы сцвярджаюць, што тыя атрады апазіцыі, якіх яны падтрымлівалі, змаглі ўзяць пад свой кантроль некалькі гарадоў.
Паводле BBC