Тры шчанюкі выратаваны з заваленага лавінай гатэля ў Італіі
Ратавальнікі выцягнулі трох шчанюкоў з-пад завалаў гасцініцы "Рыгапіяна" ў італьянскіх Апенінах, на якую на мінулым тыдні сышла лавіна. Гэта натхніла ратавальнікаў на працяг пошукаў.
Як адзначаюць спецыялісты, што працуюць на месцы здарэння, знойдзеныя
сабакі сведчаць пра тое, што ў завалах усё яшчэ ёсць паветраныя пухіры.
"Мы ведалі, што гэтыя сабакі былі там (у гатэлі), але не ведалі дакладна, дзе менавіта. Калі мы даведаліся пра гэта, дык папярэдзілі пажарных, якія трапілі ў будынак. Мы знайшлі шчанюкоў у кацельні", — распавёў журналістам супрацоўнік выратавальных службаў.
Паводле яго слоў, шчанюкоў агледзіць ветэрынар, хоць на першы погляд здаецца, што з імі ўсё добра.
Да цяперашняга моманту пацверджана смерць сямі чалавек. 22 чалавекі лічацца зніклымі без вестак, аднак ратавальнікі спадзяюцца, што пад заваламі ўсё яшчэ могуць быць тыя, хто выжыў.
Вечарам 18 студзеня лавіна накрыла трохпавярховы гатэль "Рыгапіяна" ў курортнай зоне Гран-Саса ў рэгіёне Абруца.
З-за моцных снегападаў і заблакаваных дарог ратавальнікам удалося дабрацца да гатэля толькі рана раніцай на наступны дзень. Адмыслоўцы адразу прыйшлі да высновы, што колькасць ахвяр будзе вялікай.
Паводле ВВС