«Станоўчы момант: рух спыніўся». Эстонія павіншавала Украіну з падрывам Крымскага моста
Эстонія віншуе Украіну з падрывам «незаконна пабудаванага» Расіяй Крымскага моста на тэрыторыі часова акупаванай украінскай паўвыспы Крым. Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу, паведамляе Delfi.
Рэйнсалу адзначыў, што Украіна даўно абвясціла, што адна з
яе мэтаў — разбурыць Крымскі мост.
Кіраўнік МЗС Эстоніі адзначыў, што мост знішчаны не цалкам,
але абрынулася частка аўтамабільнага моста і пашкоджаныя чыгуначныя шляхі.
«Станоўчым момантам з'яўляецца тое, што рух
спыніўся», — сказаў кіраўнік МЗС Эстоніі.
Рэйнсалу выказаў здагадку, што падарваць мост планавалася
менавіта сёння, 8 кастрычніка, таму што напярэдадні прэзідэнту краіны-агрэсара
Уладзіміру Пуціну споўнілася 70 гадоў.
«Я лічу, што гэтая мэта існуе ўжо вельмі даўно», — дадаў ён.
Рэйнсалу таксама не выключыў дачыненне ўкраінскіх
спецслужбаў да выбуху моста.
«Эстонія, безумоўна, вітае гэта і віншуе ўкраінскія
падраздзяленні спецыяльнага прызначэння, якія, як мяркуецца, стаяць за гэтай
аперацыяй», — дадаў міністр.
Раніцай 8 кастрычніка шэраг СМІ паведаміў, што на чыгуначнай
галіне Крымскага моста ўзнік моцны пажар. Пазней у сетцы з'явіліся фота і
відэа, на кадрах бачны выбух.
Акупацыйная ўлада паўвострава заявіла, што на
Крымскім мосце нібыта выбухнуў грузавы аўтамабіль. Так званы кіраўнік
Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што ў выніку выбуху адбылося абвальванне
двух пралётаў аўтамабільнага палатна галінкі, якая ідзе з Краснадара ў Керч.
Пуцін ужо даручыў стварыць урадавую камісію па выбуху на
Керчанскім мосце.