Справа аб крушэнні MH17 часткова перададзена ў суд у Гаазе
Частка абвінаваўчага заключэння па справе аб збітым ў 2014 годзе над Украінай "Боінгу" знаходзіцца ў распараджэнні суддзяў акруговага суда Гаагі. У сакавіку 2020 года там пачнецца суд над абвінавачанымі ў крушэнні лайнера, паведамляе Deutsche Welle.
Разгляд крымінальнай справы па выніках расследавання прычын крушэння лайнера "малайзійскіх авіяліній", які ляцеў рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, судовая калегія пачне 9 сакавіка 2020 года.
Улады Нідэрландаў прынялі рашэнне, што суд па справе аб крушэнні лайнера пройдзе ў рамках не міжнароднага, а нацыянальнага заканадаўства. З 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёта, большасць была грамадзянамі Нідэрландаў.
Месца правядзення працэсу ў сілу публічнай цікавасці перанесена з будынка акруговага суда Гаагі ў Юрыдычны комплекс, які знаходзіцца побач з аэрапортам Схіпхол.
Сярод абвінавачаных — трое расіян. Іх удзел у крымінальным працэсе лічыцца малаверагодным.
Паводле Deutsche Welle