Сорас: ЕС рызыкуе страціць Украіну

Еўропа не дапамагла матэрыяльнымі сродкамі Украіне, якая блізкая да фінансавага калапсу. У гэтым абвінаваціў амерыканскі мільярдэр Джордж Сорас Еўрасаюз, выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў суботу.



ua_eu3.jpg

«Еўропа не выканала фінансавыя абяцанні... Вы абяцалі дапамагчы і не дапамаглі», — папракнуў Сорас еўрапейскіх лідэраў, паклікаўшы «разумець, што Украіна падвяргаецца велізарнай ваеннай і фінансавай атацы. Яна блізкая да калапсу».
Сорас таксама падкрэсліў, што «Еўрасаюз рызыкуе страціць Украіну, калі не будуць прыняты неадкладныя меры». «Еўропа можа страціць Украіну, і гэтая страта будзе велізарнай. Хачу папярэдзіць, што калі не будуць прыняты неадкладныя меры, гэта адбудзецца», — заявіў амерыканец.
На яго думку, адны толькі антырасійскія эканамічныя санкцыі не вырашаць украінскі крызіс. Абмежавальныя меры павінны ісці разам з «пазітыўнай дапамогай», лічыць мільярдэр.
Джордж Сорас таксама ацаніў сітуацыю ў еўразоне, параўнаўшы яе з часамі напярэдадні распаду СССР. «Я 25 гадоў таму назіраў распад СССР, тады інтэграваўся Еўрасаюз, а Савецкі Саюз развальваўся. Цяпер ЕС развальваецца, а Расія зноў самасцвярджаецца», — лічыць ён.
Сорас таксама заявіў, што чакае ад Расіі яшчэ большай агрэсіўнасці ў бліжэйшы час, паколькі «Пуцін змагаецца за выжыванне».
telegraf.com.ua