Неабходна ўвядзенне новага фармату бяспекі з гарантыямі для Украіны
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, паведамляе афіцыйны сайт прэзідэнта Украіны.
Парашэнка падзякаваў Германіі за падтрымку, а
таксама распавёў аб ходзе рэалізацыі мірнага
плана па ўрэгуляванні сітуацыі на Усходзе Украіны. У прыватнасці, аб абвяшчэнні рэжыму
спынення агню ў Луганскай і Данецкай абласцях.
На жаль, канстатаваў Парашэнка, фіксуюцца
парушэнні рэжыму спынення агню з процілеглага боку. «Мінулай ноччу было зафіксавана яшчэ 8 выпадкаў, адзін вайсковец
загінуў, 7 параненыя», — адзначыў прэзідэнт Украіны.
Пётр
Парашэнка таксама падзякаваў Германіі за падтрымку учорашніх высноў Рады ЕС на ўзроўні міністраў замежных спраў па завяршэнні першай фазы Плана дзеянняў па візавай лібералізацыі паміж Украінай і
ЕС. Ён
таксама звярнуўся з просьбай дапамагчы ў рэалізацыі другой — імплементацыйнай фазы для хутчэйшага ўвядзення бязвізавага рэжыму з ЕС для ўкраінскіх грамадзян.
Парашэнка
прапанаваў пачаць працу над сумеснымі ўкраінска-нямецкімі праектамі на ўсходзе Украіны, накіраванымі на аднаўленне эканомікі рэгіёну і стварэнне новых працоўных месцаў.
«Гутарка аб тым, пры якіх перадумоў магло б наступіць перамір'е, за якія перадумовы паўстанцы маглі б скласці зброю і пагадзіліся на прымяненне пашыранай назіральнай місіі АБСЕ - сам
па сабе вялікі крок наперад», — падкрэсліў Штайнмаерам, каментуючы вынкі кансультацый па рэалізацыі мірнага
плана.