На акупаваным Данбасе заблакавалі Viber
На акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці мясцовыя баевікі заблакавалі доступ да месенджара Viber.
Пра гэта
паведамляе РБК са спасылкай на сепаратысцкія СМІ.
"З 3 чэрвеня на тэрыторыі "ЛНР" будзе часова абмежаваны доступ да сэрвісу абмену паведамленнямі Viber. Дадзенае рашэнне стала вымушаным адказам з нашага боку на выпадкі выкарыстання сэрвісу як часткі ваеннай інфраструктуры, якія шматкроць пачасціліся", — адзначыў так званы мясцовы "міністр сувязі" Алег Фяцісаў.
Паводле яго слоў, украінская армія нібыта праз Viber адсочвае геалакацыю і каардынаты цывільнай і ваеннай інфраструктуры акупантаў.