Кіеў выказаў пратэст у сувязі з паездкай Мядзведзева ў Крым

Прэм'ер Расіі  ў нядзелю прыняў у Севастопалі парад у гонар Дня ваенна-марскога флоту. Украінскі МЗС назваў цынічнай мэта паездкі расейскага прэм'ера на паўвостраў.

Дзмітрый Мядзведзеў

Дзмітрый Мядзведзеў

Міністэрства замежных спраў Украіны выказала пратэст у сувязі з паездкай прэм'ера Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ў Крым. Пра гэта гаворыцца ў заяве ўкраінскага знешнепалітычнага ведамства.
Асноўная прэтэнзія украінскага боку ў тым, што візіт Мядзведзева на тэрыторыі, якія Кіеў лічыць часова акупаванымі Расіяй, не быў узгоднены з уладамі Украіны. «Указаная паездка адбываецца насуперак неаднаразовым перасцярогам з боку Украіны. Цынічнай з'яўляецца мэта «візіту» — удзел у парадзе акупацыйнага флоту Расіі», — гаворыцца ў заяве.
Кіеў заявіў аб недапушчальнасці неўзгодненых з украінскім бокам паездак расійскіх афіцыйных асоб на «тэрыторыю Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах». Падобныя паездкі Кіеў называе «грэбаваннем» прынцыпамі і нормамі міжнароднага права.
МЗС Украіны рэгулярна выказвае пратэсты ў сувязі з паездкай расійскіх афіцыйных асоб у Крым. Масква ў сваю чаргу неаднаразова заяўляла, што Кіеў не мае права «ўказваць расійскаму кіраўніцтву», як выбудоўваць графік паездак «па рэгіёнах ва ўласнай дзяржаве».
rbc.ru