Расія заявіла, што Беларусь перашкаджае ўвядзенню бясплатнага роўмінгу

Беларусь і Расія не могуць дамовіцца аб параметрах адмены роўмінгу, бо ў Мінску не гатовыя да ўвядзення бясплатных ўваходзячых для абанентаў-вандроўнікаў. 

telephone_586268_1280.jpg


Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік Мінкамсувязі РФ Канстанцін Наскоў, піша the-village.me са спасылкай на Sputnik.
Беларусь і Расія плануюць вырашыць пытанне з адменай роўмінгу ўжо ў гэтым годзе — ва ўсялякім выпадку, такія прагнозы рабіў кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Аднак, як высветлілася, паміж бакамі да гэтага часу ёсць невырашыныя супярэчнасці.
«На жаль, мы з калегамі з Беларусі ніяк не можам прыйсці да адной роўніцы. Доўга вядзем перамовы, але не магу парадаваць вынікамі. У нейкі момант — паўгода таму — мне падалося, што мы дамовіліся, але цяпер пазыцыі ізноў дастаткова моцна адрозніваюцца», — сказаў Наскоў, яго словы прыводзіць РІА Навіны.
Як растлумачыў міністр, пазіцыі перш за ўсё адрозніваюцца ў разуменні таго, што такое роўмінг.
«У нашым разуменні адсутнасць роўмінгу — гэта бясплатныя ўваходныя званкі. Да гэтага мы дамовіцца з нашымі беларускімі калегамі не можам», — растлумачыў кіраўнік Мінкамсувязі, адзначыўшы, што беларускі бок не гатовы пайсці на бясплатныя ўваходныя.
Аб розніцы ў поглядах на адмену роўмінгу раней заяўлялі і найбуйнейшыя расійскія сотавыя аператары. Ідэі беларускіх удзельнікаў перамоў расійскія аператары называлі «нярыначнымі».
Пытанне аб адмене роўмінгу паміж краінамі ўздымалася неаднаразова. У канцы чэрвеня 2017 года абмяркоўвалася на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
У Расіі нацыянальны і ўнутрысеткавы роўмінг адменены з 1 чэрвеня 2019 года. На ўсе званкі, якія здзяйсняюцца ўнутры краіны, аператары абавязаныя ўсталёўваць адзіны тарыф.