Кароль Іспаніі адрокся ад трону

Кароль Іспаніі Хуан Карлас абвясціў аб адрачэнні ад трону на карысць свайго сына прынца Феліпэ. Манарх патлумачыў сваё рашэнне жаданнем перадаць эстафету маладому пакаленню, у якога больш энергіі і натхнення.



korol_ispanii_huan_karlos_i_otreksya_ot_prestola_2235719_2014_01_07.jpg

"Калі ў студзені я адзначыў сваё 76-годдзе, — заявіў манарх, — я зразумеў, што прыйшоў час, каб праз некалькі месяцаў перадаць карону пераемніку, вызваліць месца таму, хто зможа лепш гарантаваць стабільнасць".

Кіраўнік іспанскага ўрада Марыяна Рахой выказаў надзею, што ў бліжэйшы час іспанскія заканадаўцы змогуць ухваліць кандыдатуру наследнага прынца Астурыйскага Феліпэ ў якасці пераемніка Хуана Карласа .

Хуан Карлас дэ Бурбон быў каралём Іспаніі 39 гадоў. Наследнаму прынцу Феліпэ 46 гадоў. Ён трэцяе дзіця караля Іспаніі Хуана Карласа і каралевы Сафіі. Чакаецца, што ён узыдзе на трон ўжо ў гэтым месяцы і будзе насіць тытул караля Іспаніі Феліпэ Шостага.

Паводле euronews.com