Кангрэс ЗША забараніў Пентагону супрацоўнічаць з Расіяй
Ва ўхваленым кангрэсам ЗША бюджэце міністэрства абароны краіны на 2017 фінансавы год прапісаная забарона на вылучэнне сродкаў на ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй.
Грошы будуць выдзелены ў тым выпадку, калі Пентагон паведаміць кангрэсу пра тое, што Расея «спыніла акупацыю ўкраінскай тэрыторыі і агрэсіўныя дзеянні, якія пагражаюць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і членаў Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы».
Другой умовай з'яўляюцца крокі па выкананні Мінскіх пагадненняў аб спыненні агню на Усходзе Украіны.Адносінам Пентагона з Расіяй у дакуменце прысвечаны цэлы раздзел.
У ім таксама згадваецца забарона на выкарыстанне сродкаў на любую дзейнасць, якая звязана «прызнаннем суверэнітэту Расіі ў Крыме».
Дакумент таксама абмяжоўвае супрацоўніцтва з Расіяй у розных тэхналагічных сферах.
Пры гэтым робіцца выключэнне для расійскіх пастаўшчыкоў ракетных рухавікоў.
Да 2027 года падоўжаныя забароны на абмен інфармацыяй з Расіяй аб супрацьракетнай абароне, а таксама на стварэнне аб'яднаных сістэм супрацьракетнай абароны з Расіяй і Кітаем.
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абраў кіраўніком Пентагона генерала Джэймса Мэтыса. Вайсковец, які атрымаў мянушку «Шалёны сабака», крытыкаваў Расію з-за сітуацыі ў Крыме і ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.
Расійскія эксперты насцярожана паставіліся да гэтага выбару.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі