Грузінскія футбалісты выйшлі на поле ў майках з антыакупацыйнымі надпісамі

Гульцы некалькіх грузінскіх футбольных клубаў выйшлі на матчы чэмпіянату краіны ў майках з антырасійскімі лозунгамі.

apsny.ge

apsny.ge

Футбалісты шэрагу грузінскіх клубаў выйшлі на матчы 19-га тура Чэмпіянату Грузіі ў антыакупацыйны майках, такім чынам зафіксаваўшы сваё стаўленне да палітыкі Расіі. Сваю пазіцыю зафіксавалі клубы «Тарпеда» (Кутаісі), «Лакаматыў» (Тбілісі), «Руставі» (Руставі).
У Цхалтубо, на стадыёне ім. 26 мая футбалісты Кутаіскай «Тарпеды» выйшлі на поле ў чорны майках, надпіс на якіх казаў, што частка тэрыторыі Грузіі акупаваная Расіяй.
У Тбілісі, на стадыёне «Міхаіл Месхі - 2» адбыўся матч паміж тбіліскім «Лакаматывам» і рустаўскім «Руставі» — яны выйшлі ў белых футболках з антыакупацыйны надпісамі.
apsny.ge