Грузія адкрывае турыстычныя накірункі пасля каранціна

Грузія адной з першых краін у свеце 1 ліпеня адкрые свае межы для міжнароднага турызму. Як паведамляецца ў прэс-рэлізе дэпартамента турызму і курортаў Аджарыі, урад Грузіі актыўна працуе над стварэннем бяспечных калідораў і ўкараняе рэкамендацыі медыкаў у прыватным сектары, што павінна максімальна прадухіліць распаўсюджванне віруса.

1097286_original.jpg

У Грузіі ўпэўненыя, што ў іх атрымалася задушыць распаўсюджвання віруса, распачаўшы своечасовыя каранцінныя мерапрыемствы: усе грамадзяне, якія прыбывалм, праходзілі двухтыднёвы абавязковы каранцін пад наглядам лекараў, з забеспячэннем трохразовага харчавання. Гэта дазволіла прадухіліць распаўсюджванне віруса і не спыніць індустрыю турызму (гасцініцы, транспарт, харчаванне).
Урад Грузіі распрацаваў антыкрызісны план для падтрымкі турыстычнага сектара, які ўключае ў сябе адтэрміноўку і прыпыненне падаткаў, а таксама фінансавую дапамогу па банкаўскіх крэдытах і субсідаванне працэнтаў.
«Гэтыя меры дазволілі Грузіі раней за ўсіх адкрыць турыстычныя напрамкі, стварыць зялёныя зоны і даць магчымасць людзям бяспечна адпачываць. Батумі і Аджарыя стануць аднымі з першых, дзе турысты змогуць адпачыць на моры, у гарах, нацыянальных парках, а таксама скарыстацца мноствам іншых напрамкаў турызму, прадстаўленых у рэгіёне», — запэўніваюць у дэпартаменце.
Па дадзеных Даследчага цэнтра сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэта Джонса Хопкінса (ЗША), у Грузіі зафіксавана 683 выпадкі каронавіруснай інфекцыі, 419 чалавек ужо паправіліся, 12 памерлі. У траўні прырост выяўленых выпадкаў не перавышаў 20 у суткі.
tut.by