«Экалагічная бомба запаволенага дзеяння». Расія зноў ударыла ракетай па танкеры Малдовы
Расія зноў абстраляла танкер "Millennial Spirit" пад сцягам Малдовы.
![Фота facebook com Фота facebook com](/img/v1/images/raketa_krilata_facebook_com.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота facebook com
Танкер даўно дрэйфуе ў Чорным моры без экіпажа і з рэшткамі дызпаліва на борце, пра гэта паведамляецца са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал органаў улады Адэсы.
Расійскае войска падчас чарговага авіяцыйнага ўдару па Адэскай вобласці выпусціла дзве ракеты Х-31 з самалёта Су-30. Адна з іх трапіла ў танкер, другая — самаліквідавалася над морам.
![У Чорным моры з-за вайны гінуць тысячы дэльфінаў У Чорным моры з-за вайны гінуць тысячы дэльфінаў](/img/v1/images/hinuc_delfiny.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Карабель Малдовы ўпершыню быў абстраляны расійскімі войскамі яшчэ ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Тады на борце танкера знаходзілася больш за 500 тон дызпаліва.
"Праз блакаду рашыстамі суднаходства танкер ужо 4 месяцы дрэйфуе ў моры без экіпажа , як экалагічная бомба запаволенага дзеяння", — гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер на караблі, верагодна, гараць рэшткі грузу.
![«Пуцін, арыштуй мора!» «Пуцін, арыштуй мора!»](/img/v1/userfiles/images/mora_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)