«Беларусь працягвае быць у думках многіх амерыканцаў»
Сёння амерыканцы адзначаюць сваё, без перабольшвання, галоўнае свята — Дзень незалежнасці. З гэтай нагоды амбасадарка ЗША Джулі Фішэр звярнулася да беларусаў.
Джулі Фішэр у 245-ю гадавіну падпісання Дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў заявіла, што «прынцыпы той дэкларацыі – жыццё, свабода і імкненне да шчасця – не ведаюць нацыянальнасці».
«Мы разумеем, што многія ў Беларусі імкнуцца да тых жа свабод і магчымасцяў, якія мы ўшаноўваем сёння, – казала амбасадарка ЗША ў Беларусі. – Сутыкнуўшыся з гвалтам і рэпрэсіямі, беларусы працягваюць дамагацца таго, каб іх голас пачулі».