Настасся Мацяш пра Яўдаху: Алесь беларусізуе «Валадарку»
За кратамі ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага Алесь Яўдаха вядзе
штодзённую перапіску з мноствам людзей. Адна з самых актыўных
суразмоўцаў празь ліставаньне — даўняя сяброўка Алеся Настасься Мацяш,
філёляг, рэдактарка — піша амаль кожны дзень.
У лістах Настасься з Алесем працягваюць пачатыя раней размовы.
«Не зважаем на цэнзараў»
«Цэнзары, відаць, мараць, каб Алеся хутчэй выпусьцілі (сьмяецца). Ідзе вал ліставаньня, і ліставаньня на спэцыфічныя тэмы. Наўрад ці на «Валадарку» часта прыходзяць дыскусіі пра астрафізыку.
Алесь не зважае на цэнзуру. Ён піша пра патрыятызм, пра нацыяналізм. У прынцыпе, усё праходзіць.
Чытаць далей: http://nn.by/?c=ar&i=190908