«Я не казаў, што гэта нацызм»: псіхолаг з фільма БТ, які ўбачыў у «Белым легіёне» нацыстаў
«Наша Ніва» звязалася з Андрэем Мяцельскім — псіхолагам, які ў «расследаванні» БТ вешае на «Белы легіён» цэтлікі нацыстаў, грунтуючыся на відэа, якое яму «паказалі».
«Карацей, гэта нацызм», — такая фраза, апроч іншых, належыць Мяцельскаму.
Мы папрасілі яго больш доказана патлумачыць, якія менавіта факты спрыялі такой выснове.
Праўда, Мяцельскі адмовіўся ад сваёй трактоўкі, сказаўшы, што не называў «легіянераў» наўпрост нацыстамі, а толькі што «нацысты так свае ідэі прапагандавалі».
«Нацысты гэтаксама рабілі, адзін у адзін, — кажа псіхолаг. — Напрыклад, «Алаху Акбар» выклікае ў свядомасці агрэсію і замацоўвае яе ў паводзінах. Простае словазлучэнне. Гэтаксама ёсць музыка і відэашэраг, якія выклікаюць такія эмоцыі. Той ролік, які я паглядзеў, выклікае агрэсію, злосць, імкненне разбураць».