Ганна Дундукова адмовілася ад дачы паказанняў
Сёння на допыт у КДБ была выклікана жонка затрыманага па «справе
патрыётаў» Андрэя Дудндукова.
Ганна пайшла на допыт з адвакатам. І адразу ж адмовілася ад дачы паказанняў. Па словах жанчыны, “усё прайшло добра, хутка, ставіліся вельмі прыязна”.
Па меркаванні Ніны Шыдлоўскай, тое, што зараз пачалі выклікаць родных затрыманых ёсць пацвяржэннем таго, што доказная база так і не сабраная, але запушчаная машына павінна працаваць, і следчыя спрабуюць хоць нешта атрымаць з паказанняў родных. “Але не можа з’явіцца ніякіх доказаў віны там, дзе іх не было”, — кажа Шыдлоўская.
Яна не выключае, што бліжэйшым часам пад падпіску аб нявыяздзе выйдзе яшчэ некалькі не ключавых фігурантаў справы патрыётаў. Ніна Шыдлоўская спадзяецца, што нават тыя, хто не вытрымаў ціску (псіхалагічнага і фізічнага) і мог сябе агаварыць падчас допытаў, на судзе распавядуць пра тое, што адбывалася і адмовяцца ад выбітых паказанняў. А значыць у судзе справа дакладна разваліцца.