Чым «Советская Беларусь» «узброіла» Белы легіён: аналізуем «фотадоказы»

Галоўная дзяржаўная газета апублікавала так званае расследаванне па справе «Белага Легіёна» – і шэраг старых ды новых фота, якія быццам бы дэманструюць незаконнае ўзбраенне, што сканфіскавалі ў былых чальцоў патрыятычнай арганізацыі.

366a34afaccc243a7942c6d4c1de70fc_1.jpg


Пры гэтым, хутчэй за ўсё, адначасова мы бачым «узбраенне» бабруйскага ваенна-спартовага клубу «Патрыёт», які існаваў абсалютна легальна. Клуб дзейнічаў пад поўным кантролем мясцовага КДБ і МУС — прадстаўнікі якіх нават часта прысутнічалі на занятках.

У сувязі з апошнім і зʼяўляліся ў інтэрнэце ды ў прыватных калекцыях удзельнікаў фота са звычайнымі макетамі аўтаматаў — якія цяпер «СБ» выдае за сапраўдную зброю. Пагадзіцеся, дзіўна было б, каб чальцы сакрэтнай узброенай групоўкі рабілі ўласныя фота ў форме, без масак і з сапраўднаю зброяй.

Чытаць далей тут: