Зяленскі заклікаў «Вялікую Сямёрку» адключыць Расію ад GPS
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце да краін "Вялікай Сямёркі" заклікаў адключыць Расію ад GPS.
"Трэба
пазбавіць Расію магчымасці выкарыстоўваць GPS на вайне. Гэта вельмі важна. Каб гэтая
сістэма не дапамагала расійскім ракетам і бомбам знішчаць мірныя гарады",
— сказаў Зяленскі ў выступе на саміце "Вялікай Сямёркі" ў чацвер, 24
сакавіка, паведамляе ВВС.
Украінскі прэзідэнт у чарговы раз звярнуўся таксама з просьбай прадаставіць Украіне ўзбраенне: "Чым хутчэй гэта здарыцца, тым хутчэй на ўсходзе Еўропы будзе мір. Гэта ў нашых інтарэсах. Гэта і ў вашых інтарэсах... Свабода павінна быць ўзброеная".